Цэнтр сацыяльных і інтэграцыйных даследаванняў (ЦСІД) – гэта беларуская незалежная даследчая, інфармацыйна-асветніцкая, некамерцыйная арганізацыя, якая займаецца вывучэннем праблем грамадскага развіцця Беларусі і яе міжнародных узаемаадносін.
ЦСІД займаецца аналітычнай, навукова-даследчай працай, грамадскай асветай, садзейнічае міжнароднаму ўзаемаразуменню і супрацоўніцтву, дыялогу культур. Тым самым мы імкнемся ўносіць ўклад у развіццё вольнага мыслення і салідарных дзеянняў у духу сацыяльнай справядлівасці, традыцыйных каштоўнасцяў і інтэрнацыяналізму.
Нашы каштоўнасці
- сацыяльная справядлівасць, цэнтральнае месца чалавека працы;
- сямейныя, традыцыйныя каштоўнасці і культура;
- салідарная дэмакратыя адказных грамадзянаў;
- інтэрнацыяналізм і этнаплюралізм;
- еўразійская інтэграцыя;
- шматпалярнае светаўладкаванне;
- абарона навакольнага асяроддзя, экалагізм.
Наш вобраз будучыні
Гэта супольнасць салідарнай дэмакратыі адказных грамадзян, напоўненая разнастайнымі формамі ўдзелу, з асэнсаваным, змястоўным жыццём, у якім вольнае развіццё кожнага стане падмуркам для вольнага развіцця ўсіх. У ім устойліва магчымыя этнічная, рэлігійная і культурная разнастайнасць, грамадства, дзе чалавек працы, яго творчасць і адказны ўдзел будуць знаходзіцца ў цэнтры.
Адказны дэмакратычны ўдзел, адукаванасць, асабістае і сацыяльнае здароўе, грамадская бяспека – гэта элементарныя базавыя даброты. Годная праца – гэта частка асэнсаванага, творчага жыцця. Мір – гэта больш, чым адсутнасць вайны. Мы выступаем за такое развіццё адносін паміж чалавекам і прыродай, у якіх ёсць будучыня.
Мы выступаем за пераадоленне міжнароднага супрацьстаяння, інтэграцыю Вялікай Еўразіі на падставе раўнапраўя і ўзаемапавагі, адмову ад міжнароднага дыктату і пераход да шматпалярнай светабудовы.
Таму нашы дзеянні накіраваны на тое, каб пераадолець расісцкія, каланіяльныя і імперыялістычныя стасункі і адкрыць усім людзям і супольнасцям доступ да выгод свабоды.
Наша місія
Сродкамі дыялогу і супрацоўніцтва, адукацыйна-асветніцкай і навукова-даследчай працы, грамадскай дзейнасці і публічнай дыпламатыі, мы адкрываем прасцягі для пабудовы суверэннай грамадзянскай супольнасці і еўразійскага аб’яднання на аснове даверу. Мы бачым шанец вучыцца адзін у аднаго і разам будаваць будучыню, у якой хочам жыць.
Напрамкі даследаванняў
- мадэрнізацыя мадэлі дзяржаўнага кіравання Рэспублікі Беларусь;
- пабудова суверэннай грамадзянскай супольнасці;
- сацыяльна-эканамічныя трансфармацыі беларускай мадэлі развіцця;
- Рэспубліка Беларусь у кантэксце еўразійскай інтэграцыі (Саюзная дзяржава, ЕАЭС, АДКБ, «Пояс і Шлях», пабудова Вялікі Еўразіі);
- пабудова шматпалярнага свету;
- дыялог культур і рэлігій.